Калекцыя БУСЛЫ — гэта гісторыя пра
Беларусь, расказаная праз адзін з самых
пазнавальных
сімвалаў нашай краіны. Бусел
на беларускай зямлі — больш, чым птушка. Яго
вобраз на працягу
стагоддзяў быў часткай
народнай культуры, сямейных традыцый
і нацыянальнай памяці. Для многіх
беларусаў
бусел застаецца сімвалам мірнага неба, дома,
вернасці і сувязі з роднай зямлёй.
У аснове калекцыі — вобраз бусла
і беларускі арнамент «Зорка». У народнай
традыцыі гэты знак сімвалізуе жыццё,
росквіт і чалавека. Спалучэнне двух сімвалаў
стварае гісторыю пра сувязь пакаленняў,
сілу роду і святло, якое мы захоўваем
і перадаём далей. Белая эмаль падкрэслівае
чысціню і лёгкасць вобраза, нагадваючы пра
ўнутраны спакой і гармонію.
У аснове калекцыі — вобраз бусла і беларускі
арнамент «Зорка». У народнай традыцыі гэты
знак сімвалізуе жыццё, росквіт і чалавека.
Спалучэнне двух сімвалаў стварае гісторыю
пра сувязь пакаленняў, сілу роду і святло, якое
мы захоўваем і перадаём далей. Белая эмаль
падкрэслівае чысціню і лёгкасць образа,
нагадваючы пра ўнутраны спакой і гармонію.
У цэнтры калекцыі — бусел, свяшчэнная птушка
беларусаў, якая ўвасабляе чысціню,
вернасць і надзею.
Яго белае апярэнне, падкрэсленае эмаллю,
нагадвае пра светлыя думкі і ўнутраны спакой.
Упрыгожання
перадаюць лёгкасць палёту
і адчуванне свабоды, якое заўсёды было
неад’емнай часткай вобраза бусла.
Пры стварэнні калекцыі Busel мы хацелі перадаць не толькі вобраз бусла ва ўпрыгожваннях,
але і пачуццё, якое ён выклікае ў многіх беларусаў: адчуванне дома, цеплыні, бяспекі і сувязі
з роднай зямлёй.
Пра Беларусь, якую мы пазнаём праз сімвалы. Пра памяць, што жыве ў пакаленнях.
Пра дом, які застаецца з намі, дзе б мы ні былі.
Пра Беларусь, якую мы пазнаём праз сімвалы.
Пра памяць, што жыве ў пакаленнях.
Пра дом, які застаецца з намі, дзе б мы ні былі.