Калекцыя «Наш Лён» — гэта гісторыя пра Беларусь, расказаная праз сімвал,
знаёмы нам з дзяцінства. Лён на беларускай зямлі — больш, чым расліна. Гэта частка традыцыі,
памяці і нацыянальнага характара. Яго вырошчвалі стагоддзямі, уплятаючы ў побыт, рамёствы
і культуру. Блакітныя кветкі лёну сталі сімвалам чысціні, спакою, працы і ўнутранай сілы.
Калекцыя «Наш Лён» — гэта гісторыя пра
Беларусь, расказаная праз сімвал,
знаёмы нам з дзяцінства. Лён на беларускай
зямлі — больш, чым расліна. Гэта частка
традыцыі, памяці і нацыянальнага характара.
Яго вырошчвалі стагоддзямі, уплятаючы
ў побыт, рамёствы і культуру. Блакітныя кветкі
лёну сталі сімвалам чысціні, спакою, працы
і ўнутранай сілы.
Блакітныя палі лёну сталі часткай
беларускай самабытнасцi таксама як
і народныя песні, арнаменты і родная мова.
Менавіта гэтая сувязь з зямлёй,
традыцыямі і нацыянальнай памяццю легла
ў аснову калекцыі «Наш Лён».
Блакітныя палі лёну сталі часткай беларускай
самабытнасцi таксама як і народныя песні,
арнаменты і родная мова. Менавіта гэтая
сувязь з зямлёй, традыцыямі
і нацыянальнай памяццю легла ў аснову
калекцыі «Наш Лён».
«Наш Лён» прысвечана беларускім дзяўчатам
і жанчынам — такім жа далікатным і адначасова
моцным, як лён.
У калекцыi мы пастараліся перадаць вобраз
квітнеючага лёну — лёгкага, далікатнага
і адначасова напоўненага ўнутранай сілай.
Упрыгожванні якія нагадваюць аб
бязмежных беларускіх палях летам,
аб светлай ільняной тканіне, аб цяпле
і прыгажосці роднага краю.
У калекцыi мы пастараліся перадаць вобраз
квітнеючага лёну — лёгкага, далікатнага
і адначасова напоўненага ўнутранай сілай.
Упрыгожванні якія нагадваюць аб бязмежных
беларускіх палях летам, аб светлай ільняной
тканіне, аб цяпле і прыгажосці роднага краю.
У нейкім сэнсе «Наш Лён» стаў працягам нашай
калекцыі з васількамі. Калі васілёк для нас — сімвал
беларускай свабоды, палёў і народнай душы, то лён
— пра дом, традыцыі, жаночую пяшчоту
і ўнутраную сілу. Гэтыя калекцыі аб’ядноўвае
галоўнае — любоў да Беларусі, якую мы імкнуліся
перадаць праз формы, колер, сімвалы і сэнс.
У нейкім сэнсе «Наш Лён» стаў працягам нашай калекцыі з васількамі. Калі васілёк для нас — сімвал беларускай свабоды, палёў і народнай душы, то лён — пра дом, традыцыі, жаночую пяшчоту і ўнутраную сілу. Гэтыя калекцыі аб’ядноўвае галоўнае — любоў да Беларусі, якую мы імкнуліся перадаць праз формы, колер, сімвалы і сэнс.
Пры стварэнні калекцыі «Наш лён» мы хацелі перадаць не толькі форму кветкі ва ўпрыгожванні, але і пачуццё, якое
ён выклікае ў кожнага беларуса: мір, цеплыня, сувязь з роднай зямлёй і лета.